Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У самаспаленьні навукоўца супраць дыскрымінацыі ўдмурцкай мовы вінаватых не знайшлі


Альбэрт Разін
Альбэрт Разін

Упраўленьне Сьледчага камітэту ва Ўдмуртыі (Расея) спыніла крымінальную справу аб давядзеньні да самагубства іжэўскага навукоўца Альбэрта Разіна.

«Віны ні службовых асобаў, ні фізычных асобаў не ўстаноўлена», — паведамілі ў ведамстве.

79-гадовы навуковец, кандыдат філязофскіх навук і актыўны ўдзельнік удмурцкага нацыянальнага руху «Удмурт Кенеш» летам мінулага году зьвярнуўся з адкрытым лістом да Дзяржаўнай рады Ўдмуртыі з патрабаваньнем не падтрымліваць законапраект аб скасаваньні абавязковага вывучэньня моваў карэнных народаў Расеі ў сярэдніх школах.

У верасьні Альбэрт Разін выйшаў да будынку Дзяржаўнай рады з радкі Расула Гамзатава на плякаце: «І калі заўтра мая мова зьнікне, то я гатовы сёньня памерці». Пасьля пікету ён абліў сябе бэнзінам і падпаліў.

Вучонага даставілі ў рэспубліканскі шпіталь ў крытычным стане з апёкамі амаль 100% цела. Ён быў уведзены ў мэдыкамэнтозны сон, але празь некалькі гадзін памёр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG