Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр навуковец, які падпаліў сябе ва Ўдмуртыі ў абарону мовы і этнасу


Татарскі актывіст выйшаў на пікет пасьля самападпалу Разіна
Татарскі актывіст выйшаў на пікет пасьля самападпалу Разіна

У Іжэўску 10 верасьня каля будынка Дзяржаўнага савету Ўдмуртыі (рэспублікі ў складзе Расейскай Фэдэрацыі) незадоўга да пачатку сэсіі падпаліў сябе былы дырэктар Інстытуту чалавека Ўдмурцкага дзяржаўнага унівэрсытэту Альберт Разін.

Зь ім былі транспаранты: «І калі заўтра мая мова зьнікне, то я гатовы сёньня памерці» і «Ці ёсьць у мяне Айчына?»

Разіна завезьлі ў шпіталь, дзе ён пазьней памёр.

Альберт Разін
Альберт Разін

Альберту Разіну было 79 гадоў. Ён кандыдат філязофскіх навук, дацэнт, заслужаны дзеяч навукі Ўдмуртыі. Зьяўляўся актыўным удзельнікам Удмурцкага нацыянальнага руху «Ўдмуртыя Кенеша».

Альберт Разін
Альберт Разін

Альберт Разін быў адным з навукоўцаў, якія ўлетку мінулага года зьвярнуліся з адкрытым лістом да старшыні Дзяржаўнага савету Ўдмуртыі Аляксея Прасолава і дэпутатаў з патрабаваньнем не падтрымліваць законапраект аб вывучэньні моў у школах, які пагаршаў статус удмурцкай мовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG