У першым матчы асноўнага раўнду чэмпіянату Эўропы ў гандболе сярод мужчын каманда Беларусі саступіла зборнай Нямеччыны зь лікам 23:31, піша агенцтва «Минск-новости».
У папярэдніх гульнях беларусы выйгралі ў сэрбаў, чарнагорцаў, прайгралі харватам і з 2-га месца ў групе выйшлі ў асноўны раўнд чэмпіянату.
Каманда Нямеччыны таксама заняла 2-е месца ў сваёй групе.
У наступным матчы беларусы сустрэнуцца з чэхамі, гульня адбудзецца 18 студзеня.
На гэтым этапе каманды змагаюцца за выхад у паўфінал і ў кваліфікацыйны турнір Алімпіяды-2020.