Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы рэзэрвістаў будуць тушыць лясныя пажары ў Аўстраліі


Пажары ў Аўстраліі 2 студзеня 2020.
Пажары ў Аўстраліі 2 студзеня 2020.

Аўстралія прыцягне больш за тры тысячы рэзэрвовых вайскоўцаў для барацьбы з ляснымі пажарамі. Па словах міністра абароны краіны Лінды Рейнальдс, урад пайшоў на беспрэцэдэнтныя меры, але няма іншага спосабу змагацца з агнём. У штатах Вікторыя і Новы Паўднёвы Уэльс абвешчана надзвычайнае становішча.

У Аўстраліі за апошнія месяцы выгарэлі каля пяці мільёнаў гектараў лесу. Загінулі як найменей 23 чалавекі і сотні тысяч жывёлаў. Былі зьнішчаныя больш за тысячу дамоў. У некаторых раёнах з прычыны моцнага дыму пажары немагчыма тушыць з паветра.

Улады накіроўваюць ваенныя караблі ў прыбярэжныя раёны для эвакуацыі мясцовых жыхароў.

Пажары ў Аўстраліі сталі настолькі маштабнымі, што бачныя з космасу. Здымкі чырвонага кантынэнту зрабіў спадарожнік мэтэаралягічнага агенцтва Японіі Himawari-8. Фотаздымкі абнаўляюцца ў рэжыме рэальнага часу кожныя дзесяць хвілінаў.

Празь лясныя пажары на паўднёва-ўсходнім узьбярэжжы кантынэнту ўзровень забруджваньня паветра ў сталіцы Аўстраліі Канбэры ў 26 разоў перавысіў крытычную адзнаку «небясьпечна для жыцьця». Пра гэта 2 студзеня паведамілі мясцовыя СМІ. Агонь распаўсюджваецца асабліва хутка з прычыны рэкордна высокай тэмпэратуры і моцнага ветру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG