Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі падлічылі страты ад лясных пажараў


Лясны пажар у Сібіры
Лясны пажар у Сібіры

Страты ад лясных пажараў у Расеі за першыя шэсьць месяцаў 2019 года склалі 2,4 мільярды расейскіх рублёў (37 мільёнаў даляраў - РС). Пра гэта паведаміла Падліковая палата Расеі.

Агулам, па зьвестках ведамства, за гэты пэрыяд адбылося больш за 7500 пажараў. Асноўнымі прычынамі сталі недахоп фінансаваньня, адсутнасьць неабходнага абсталяваньня і адсутнасьць супрацьпажарнай абароны ў рэгіёнах. Мясцовыя ўлады часта адмаўляюцца тушыць пажар, заяўляючы, што ён не ўяўляе пагрозы для людзей.

На гэтым тыдні лясныя пажары ў Сібіры вырасьлі на 60 працэнтаў і да 31 ліпеня перавысілі 3 мільёны гектараў. У Краснаярскім краі, Іркуцкай вобласьці, Бураціі і Якуціі дзейнічае надзвычайны рэжым. Дым ад сібірскіх пажараў дасягнуў амэрыканскай Аляскі і часткі Канады. Дапамогу ЗША ў тушэньні пажараў у Сібіры расейскаму лідэру Ўладзіміру Пуціну прапанаваў ягоны амэрыканскі калега Дональд Трамп.

Крымінальная справа ў дачыненьні да супрацоўнікаў Міністэрства лясной гаспадаркі Краснаярскага краю ўжо абвешчаная. Сьледчыя мяркуюць, што чыноўнікі не прынялі неабходных мераў для ліквідацыі пажараў з сакавіка. Праз гэта агонь распаўсюдзіўся на вялікую тэрыторыю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG