Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па ўсёй Беларусі забаранілі наведваць лясы

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Забарону і абмежаваньні на наведваньне лясоў увялі па ўсёй Беларусі. Пра гэта пішуць міністэрствы лясной гаспадаркі і надзвычайных сытуацый.​

МНС пачало смс-рассылку пра забарону наведваньня лясоў.​ Пра крытычныя сытуацыі ў лесе можа паведамляць лесьнікам кругласуткава па тэлефоне 8 (029) 295-05-56.

Ад пачатку году ў Беларусі адбылося 274 лясныя пажары, зь іх 94 — за апошнія двое сутак.

Больш за ўсё выпадкаў цягам 2019 году адбылося на Берасьцейшыне — 112.

Барацьба з агнём працягваецца на Альманскіх балотах на Століншчыне, дзе ўзгараньне лякалізавалі на чацьвёрты дзень, піша Tut.by. Пажар ліквідуюць 220 чалавек: супрацоўнікі лясной аховы і мясцовых арганізацый, ратавальнікі.

Падчас забароны на наведваньне лясоў людзям нельга зьяўляцца ў лясах, а таксама прыяжджаць туды на асабістым транспарце. Выключэньнем зьяўляюцца дарогі, якія вядуць да населеных пунктаў ці лецішчаў празь лес. Ва ўсіх астатніх выпадках парушальнікаў могуць пакараць папярэджаньнем ці штрафам каля 640 рублёў паводле арт. 15.29 КаАП. Калі будзе пашкоджаны лес ці тарфянік, штраф павялічыцца ўдвая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG