Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бразылія адмовілася ад $20 млн дапамогі на тушэньне пажараў праз «мэнталітэт калянізатараў»


Прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару
Прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару

Урад Бразыліі адмовілася ад 20 мільёнаў даляраў, якія краіне прапаноўвала «Вялікая сямёрка» для барацьбы з пажарамі ў Амазоніі. Прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару напісаў у Твітэры, што прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон хоча выратаваць Амазонію, «як быццам мы калёнія або нічыйная зямля».

У жніўні ў Бразыліі пачаліся амаль 10 тысяч новых лясных пажараў. Навукоўцы лічаць, што прычынай многіх пажараў сталі фэрмэры, якія займаюцца высечкай лесу. Балсанару выказваўся ў падтрымку гэтага бізнэсу ў мінулым.

Міністар абароны Бразыліі Фэрнанду Азэвэда э Сілва заявіў, што словы пра тое, што пажары выйшлі з-пад кантролю — няпраўда.

«Сытуацыя няпростая, але яна пад кантролем» — сказаў ён.

Спрэчка Макрона і Балсанару вакол пажараў у Амазоніі пачалася ў Твітэры. Макрон напісаў, што лідэрам «Вялікай сямёркі» неабходна абмеркаваць, як дапамагчы ў сытуацыі, якая склалася — «Наш дом гарыць. Літаральна».

Балсанару ў адказ абвінаваціў Макрона ў «мэнталітэце калянізатара».

Генэральны сакратар ААН Антонія Гутэрыш на саміце G7 у францускім Біярыцы абвясьціў «надзвычайную кліматычную сытуацыю».

Ён нагадаў пра імклівае таяньне леднікоў у Грэнляндыі, дзе толькі ў ліпені растала 179 мільярдаў тон лёду, пра маштабныя лясныя пажары ў Сібіры, на Алясцы, у Канадзе, у Грэнландыі за палярным кругам і ў Амазоніі. Усе пералічаныя пажары, паводле яго слоў, прывялі да выкідаў дзясяткаў мэгатонаў вуглякіслага газу ў атмасфэру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG