Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-дэпутатка Анісім вярнулася на працу ў Акадэмію навук


Алена Анісім, архіўнае фота
Алена Анісім, архіўнае фота

Былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім вярнулася на працу ў Інстытут мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзе яна працавала навуковым супрацоўнікам да абраньня.

«Калегі зьбераглі стол, крэсла, а вось кампутар мяне не дачакаўся. Давядзецца нешта пакумекаць, пакуль добры зьявіцца. У ІТ-краіне без кампутара ні кроку ня зробіш, тым больш калі задумана вялікая справа — новы тлумачальны слоўнік. Вельмі спадзяюся, што з дапамогай калег справімся з гэтай задачай», — напісала Анісім у сваім Фэйсбуку.

Алена Анісім таксама зьяўляецца старшынёй Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны — грамадзкага аб’яднаньня, якое займаецца культурна-асьветніцкай дзейнасьцю ў галіне адраджэньня беларускай мовы.

Спачатку экс-дэпутатка Анісім адной зь першых заявіла пра свой намер балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году ад патрыятычных сілаў, але пазьней сказала, што ня будзе ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах, калі ў іх возьме ўдзел кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка.

Аляксандар Лукашэнка 17 лістапада заявіў, што зноў будзе балятавацца ў прэзыдэнты, а Алена Анісім канчаткова адмовілася ад удзелу ў выбарах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG