Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст Маркелаў прайграў суд за аднаўленьне ў БДУ


Пётра Маркелаў, архіўнае фота
Пётра Маркелаў, архіўнае фота

Суд Заводзкага раёну 26 сьнежня адмовіў менскаму актывісту Пётру Маркелаву ў аднаўленьні на вучобе ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце.

Маркелава двойчы выключалі зь фізычнага факультэту БДУ «за пропускі»: першы раз у 2016 годзе (ён сьцьвярджаў, што напраўду за ўдзел у мясцовых выбарах), пасьля чаго яго аднавілі на платным навучаньні, але другі раз выключылі ў 2017-м.

Актывіст складаў пэтыцыю за аднаўленьне студэнтаў, адлічаных за грамадзка-палітычную актыўнасьць.

Як перадае з суду «Прававая ініцыятыва», судзьдзёй была Людміла Гедрановіч, на паседжаньні прысутнічалі выкладчыкі БДУ і намесьнік дэкана фізфаку Мікалай Гарбачук.

Паводле матэрыялаў суду, Маркелава адлічылі за акадэмічную запазычанасьць, якая складалася з аднаго заліку. Сам Маркелаў расказаў, што адлічыць могуць толькі пасьля вымовы, а вымову яму абвясьцілі за тое, што ён прайшоў на факультэт бяз пропуску: выйшаў пакурыць, забыў дакумэнт, а назад яго не пусьціў ахоўнік.

Маркелаў вядомы ўдзелам у рухах «За свабоду», «Дзея» і Legalize Belarus, кампаніях назіраньня за выбарамі, спробай зарэгістраваць студэнцкае аб’яднаньне «Інтэрмарыюм».

У 2018 годзе яго затрымлівалі за «нафаташопленую» акцыю пратэсту.

На апошніх выбарах ён здымаў на відэа падлік галасоў і як давераная асоба аднаго з кандыдатаў патрабаваў пералічыць бюлетэні, за што быў арыштаваны на 14 содняў.

27 сьнежня ў судзе Партызанскага раёну Маркелава маюць судзіць за ўдзел у акцыі пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй 7 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG