Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны сакратар ЗША прыедзе ў Беларусь у студзені, — Foreign Policy


Майк Пампэо, архіўнае фота
Майк Пампэо, архіўнае фота

У пачатку 2020 году Беларусь з афіцыйным візытам мае наведаць дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Майк Пампэо, паведамляе Foreign Policy.

Паводле выданьня, афіцыйныя прадстаўнікі ЗША заяўляюць, што дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо «возьме прыклад з тагачаснага дарадцы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Джона Болтана», які наведаў Беларусь у жніўні 2019 году, і таксама прыедзе ў Менск у студзені.

Беларускія СМІ са спасылкамі на ўласныя крыніцы таксама пішуць пра такія пляны. Афіцыйных пацьверджаньняў (або абвяржэньняў) візыту з амэрыканскага ці беларускага боку пакуль не было.

Як адзначае Foreign Policy, «цяпер чакаецца, што Злучаныя Штаты адновяць дыпляматычныя зносіны зь Беларусьсю, даслаўшы амбасадара ў Менск упершыню за больш як дзесяцігодзьдзе – нават нягледзячы на тое, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін спрабуе падпарадкаваць яе».

Гэта будзе другі ў гісторыі незалежнай Беларусі візыт Дзяржаўнага сакратара ЗША (фактычна гэтая пасада аналягічная міністру замежных справаў). Але дзяржсакратар ня самы высокапастаўлены амэрыканскі госьць у гісторыі Беларусі: у 1994 годзе Беларусь наведаў прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан. Ды такія візыты здараюцца нячаста.

29 жніўня Беларусь наведаў дарадца прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан — самы высокапастаўлены прадстаўнік амэрыканскіх уладаў з усіх, якія пабывалі ў краіне за апошнія 20 гадоў. Болтан сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і падчас сустрэчы заявіў, што Вашынгтон спадзяецца знайсьці агульную мову зь Менскам у пытаньнях выкананьня правоў чалавека і нераспаўсюджаньня зброі. Лукашэнка адзначыў, што Беларусь заўсёды выступала за нармалізацыю дачыненьняў з ЗША і хоча пачаць з чыстай старонкі.

А 17 верасьня ў Беларусь прыляцеў намесьнік дзяржаўнага сакратара Дэвід Гэйл. На сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам пра рашэньне вярнуць амэрыканскага амбасадара ў Беларусь.

Беларусь выслала амбасадара ЗША ў 2008 годзе пасьля таго, як Вашынгтон наклаў на яе санкцыі за парушэньні правоў чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG