Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей паразважаў пра сустрэчу Трампа і Лукашэнкі


Уладзімер Макей, архіўнае фота
Уладзімер Макей, архіўнае фота

Сустрэча Трампа і Лукашэнкі ў будучыні «шмат у чым дапамагла б праясьненьню сытуацыі або ліквідацыі тых праблемных пытаньняў, якія яшчэ застаюцца ў нашых адносінах з ЗША, якія, на жаль, мы пакуль яшчэ ня можам пераадолець», заявіў кіраўнік МЗС Беларусі ў інтэрвію расейскаму выданьню РБК.

Паводле Макея, падчас візыту цяпер ужо былога памочніка прэзыдэнта ЗША Джона Болтана ў Менск пытаньне аб магчымай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Дональда Трампа не абмяркоўвалася і «ніякім чынам не закраналася», бо візыт Болтана «насіў азнаямленчы характар».

«Болтан вельмі жыва цікавіўся сытуацыяй у краіне, ацэнкай кіраўніцтва Беларусі таго, што адбываецца ў рэгіёне, пэрспэктывамі ўрэгуляваньня тых крызісаў, якія існуюць. І ён, як нам здаецца, зьехаў з выразным разуменьнем адносна неабходнасьці працягу беларуска-амэрыканскага дыялёгу. Хоць, вядома ж, Беларусь не знаходзіцца ў сьпісе прыярытэтаў замежнай палітыкі ЗША», — сказаў Макей.

Пра тое, ці магчымая сустрэча Трампа і Лукашэнкі ў будучыні, Макей сказаў, што «ў сьвеце ўсё магчыма».

Паводле Макея, Беларусь зацікаўленая ў тым, каб мець «раўнапраўныя і паўнавартасныя стасункі» з ЗША як з «краінай, якая ўяўляе сабой ёмісты рынак для нашай прадукцыі — прамысловай, сельскагаспадарчай і іншай».

«Мы зацікаўленыя ў ЗША, у першую чаргу, з пункту гледжаньня наладжваньня гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Нават з улікам гэтых некалькіх апошніх гадоў, зьвязаных з ажыўленьнем пазытыўнай атмасфэры ў нашых стасунках, тавараабарот летась склаў больш за 700 мільёнаў даляраў. Рост прыблізна на 18 адсоткаў. ЗША для нас зьяўляецца ёмістым, добрым рынкам», — дадаў Макей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG