Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Adidas закрывае заводы, бо робаты прайгралі людзям


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Фірма Adidas прыняла рашэньне зачыніць дзьве найсучасьнейшыя фабрыкі ў ЗША і Нямеччыне. Вытворца спартыўнага абутку спадзяваўся, што цалкам аўтаматызаваная вытворчасьць стане яе будучыняй, піша qz.com.

Аднак робаты, які шылі абутак, не прынесьлі посьпеху, які чакаўся ад гэтай інавацыйнай тэхналёгіі. У выніку Adidas, праз чатыры гады пасьля навіны аб адкрыцьці фабрык у Атлянце і Ансбах, прыняў рашэньне іх зачыніць. Машыны будуць адключаныя цягам шасьці месяцаў.

Канцэрн спадзяваўся, што поўная рабатызацыя фабрык стане будучыняй вытворчасьці і вырашыць лягістычныя праблемы ў Эўропе і Паўночнай Амэрыцы. Але аказалася, што магчымасьці робат вельмі абмежаваныя. Adidas на згаданых фабрыках быў здольны шыць толькі некаторыя мадэлі абутку. Каб пачаць вытворчасьць чарговых мадэляў, кампанія была вымушаная ўводзіць новых робатаў, што значна павысіла кошт працы.

Вытворчасьць абутку ў Азіі, дзе рабочая сіла танная, аказалася больш эфэктыўнай, чым праца робатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG