Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Японіі згарэў 500-гадовы замак са сьпісу спадчыны UNESCO


Замар Сюры
Замар Сюры

На японскім востраве Акінава адбыўся пажар у замку Сюры, які ўваходзіць у сьпіс спадчыны UNESCO, паведамляе агенцтва «Кіода Цусін». Агонь амаль цалкам зьнішчыў драўляны будынак. Пры тушэньні пацярпеў адзін пажарны.

У тушэньні ўдзельнічалі больш за сто чалавек, але ім перашкаджаў моцны вецер. Прычына ўзгараньня пакуль невядомая. Перад пажарам супрацоўнікі замку рыхтаваліся да сьвяточных мерапрыемстваў з нагоды культурнага фэстывалю, які там праходзіў.

Як паведамляе канал NKH, будынак ня быў абаронены сучаснымі супрацьпажарнымі сродкамі, паколькі рэканструкцыя адбывалася некалькі дзесяцігодзьдзяў таму.

Замак Сюры быў пабудаваны, як мяркуецца, у XIV або XV стагодзьдзі і служыў рэзыдэнцыяй манархаў дзяржавы Р’юкю. Згодна з афіцыйным турыстычным парталам Акінавы, будынак тройчы згараў падчас дынастыі Рʼюкю і быў цалкам зьнішчаны падчас Другой сусьветнай вайны.

Будынак быў адбудаваны зноўку ў 1992 годзе. У 2000 ён быў уключаны ў сьпіс сусьветнай спадчыны UNESCO.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG