Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША абмяркоўваюць магчымасьць выхаду з Дамовы аб адкрытым небе, якую падпісала і Беларусь


Адміністрацыя Трампа мае намер выйсьці з Дамовы аб адкрытым небе, падпісанай амаль 30 гадоў таму і закліканай умацаваць давер паміж Расеяй і Захадам.

Удзельнікі пагадненьня дазволілі адзін аднаму рабіць назіральныя палёты над тэрыторыямі сваіх краін.

У публікацыі газэты The Wall Street Journal адзначаецца, што выхад з дамовы стане яшчэ адным крокам да адмовы ад узаемных кантрольных мэханізмаў, створаных пасьля заканчэньня халоднай вайны.

Раней сёлета Расея і ЗША спынілі дзеяньне Дамовы аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасьці (ДРСМД). Нявызначанасьць захоўваецца і ў сувязі зь дзейнай да 2021 году Дамовай аб скарачэньні стратэгічных наступальных узбраеньняў (СНУ-1).

Афіцыйныя амэрыканскія крыніцы паведамілі, што прэзыдэнт Трамп ўжо падпісаў дакумэнт, які паказвае на намер ЗША выйсьці з дамовы 1992 году аб адкрытым небе.

Белы дом не адказаў на ўдакладняльнае пытаньне пра тое, ці прынятае ўжо рашэньне аб выхадзе з дамовы. Адзін з афіцыйных прадстаўнікоў адміністрацыі сказаў, што дыскусіі ў сувязі з дамовай «працягваюцца», і дадаў, што «пры гэтым прэзыдэнце ўсё магчыма».

  • Вытокі дамовы ўзыходзяць да 1955 году, калі прэзыдэнт ЗША Дуайт Эйзэнхаўэр прапанаваў абодвум бакам праводзіць назіральныя місіі над тэрыторыямі адзін аднаго. Гэтая прапанова не ўвасобілася ў дамову.
  • Па меры набліжэньня халоднай вайны да свайго заканчэньня адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша пачала абмеркаваньне дамовы аб адкрытым небе з былымі праціўнікамі.

34 дзяржавы далучыліся да дамовы, уключаючы ЗША, Канаду, эўрапейскія краіны, у тым ліку Беларусь, Расея і Ўкраіна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG