Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У бігмаках беларус багацейшы за казаха на чвэрць


Дранікі ў беларускім МакДональдсе
Дранікі ў беларускім МакДональдсе

24 кастрычніка пачаўся візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан. Параўнаем жыцьцё дзьвюх краінах.

Свабода раней параўноўвала дабрабыт беларусаў з дабрабытам расейцаў, украінцаў і ўзбэкаў з дапамогай афіцыйнай статыстыкі і «рэйтынгу бігмака». Параўнаем беларусаў з казахамі.

Нагадаем, што паводле нашых падлікаў расеец можа набыць на сярэдні заробак у 1.6 разы больш бігмакаў за беларуса. Пры гэтым беларус багацейшы за ўкраінца ў бігмаках у 1.3 разы, а ўзбэка — больш чым у 2.5 разы.

Суадносіны дабрабытаў, вымеранага ў бігмаках, паміж беларусам і казахам — прыкладна такія ж, як паміж беларусам і ўкраінцам, беларус багацейшы за казаха прыкладна на чвэрць.

Прыкладна настолькі ж (на 26%) сярэдні заробак беларуса вышэй за сярэдні заробак казаха, цана бігмака ў дзьвюх краінах амаль аднолькавая.

Аднак доля насельніцтва, якая жыве ніжэй рысы беднасьці, у Казахстане больш чым удвая вышэйшая, чым у Беларусі.

Індыкатарам розьніцы ўзроўняў мэдычнага абслугоўваньня зьяўляецца паказьнік сьмяротнасьці немаўлят. Як было паказана пры параўнаньні зь Узбэкістанам, там гэты паказьнік амаль у 10 разоў вышэйшы, чым у Беларусі. У Казахстане гэта паказьнік вышэйшы, чым у Беларусі, больш чым утрая.

Разам з тым паводле Індэксу чалавечага разьвіцьця, які падлічвае ААН, Беларусь апярэджвае Казахстан не нашмат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG