Урад Расеі на пасяджэньні ў чацьвер разгледзіць праект закону аб прызнаньні ўраджэнцаў Украіны і Беларусі носьбітамі расейскай мовы без спэцыяльнай гутаркі пры звароце аб атрыманьні грамадзянства Расеі, паведамляе «Интерфакс».
Як паведаміла прэс-служба ўраду, адпаведныя зьмены прапануецца ўнесьці ў артыкул 331 закону «Аб грамадзянстве Расейскай Фэдэрацыі».