Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі футбольны клюб упершыню выйшаў у 1/8 фіналу жаночай Лігі чэмпіёнаў


Жаночы футбольны клюб «Менск» перад матчам 1/16 фіналу Лігі чэмпіёнаў
Жаночы футбольны клюб «Менск» перад матчам 1/16 фіналу Лігі чэмпіёнаў

Футбольны клюб «Менск» на выезьдзе абыграў швэйцарскую каманду «Цюрых» і выйшаў у 1/8 фіналу жаночай Лігі чэмпіёнаў.

Беларускі клюб перамог зь лікам 3: 1. Гэта быў матч у адказ 1/16 фіналу жаночай Лігі чэмпіёнаў. З трох беларускіх галоў два забіла Эмуэджэ Агбіягбэгва​, яшчэ адзін — Юлія Дубень. У першым матчы ў сталіцы Беларусі нашы жанчыны перамаглі 1:0.

Матчы 1/8 фіналу пройдуць 16–17 і 30–31 кастрычніка. Лёсаваньне пройдзе 30 верасьня.

Выхад у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў здарыўся ўпершыню ў беларускім жаночым футболе. Турнір пад назвай «Ліга чэмпіёнаў UEFA сярод жанчын» ладзіцца ад 2009 году, да таго ён зваўся Кубкам UEFA сярод жанчын. Найбольш перамог здабыў францускі Olympique lyonnais — яны перамагалі агулам шэсьць разоў, у тым ліку апошнія чатыры гады.

Жаночы ФК «Менск» станавіўся чэмпіёнам Беларусі шэсьць разоў — штогод ад 2013-га. Таксама каманда сем разоў здабывала кубак Беларусі — у 2011-м і штогод ад 2013-га (а ў 2012-м саступіла ў фінале). У 1/16 фіналу жаночы «Менск» прабіваўся тройчы — у папярэдніх трох турнірах. Але далей каманда не праходзіла.

Дасягненьні беларускіх футбалістаў у аналягічным мужчынскім турніры больш сьціплыя: тут даходзілі толькі да групавога раўнду і ні разу не выходзілі ў плэй-оф. Найлепшы вынік — у барысаўскага БАТЭ, які ў сэзоне 2012–13 заняў у групе трэцяе месца і трапіў у Лігу Эўропы (другі па значнасьці турнір пасьля Лігі чэмпіёнаў), але не прайшоў далей за 1/16 фіналу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG