Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьвесткі 80 мільёнаў кліентаў: расейскі хакер прызнаўся ў найбуйнейшай кібэратацы на амэрыканскі банк


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

36-гадовы расеец Андрэй Цюрын у нью-ёркскім судзе прызнаў сябе вінаватым у крадзяжы пэрсанальных зьвестак кліентаў 12 амэрыканскіх фінансавых кампаній і банкаў з мэтай узбагачэньня. Гэта найбуйнейшая зь вядомых кібэратак на амэрыканскі банк, паведамляе агенцтва Bloomberg.

Расейцу прад’явілі абвінавачваньні паводле шасьці пунктаў, яму інкрымінуюцца ўзломы кампутарных сыстэм банку JPMorgan Chase, брокерскіх кантор, фінансавых структур і рэдакцый СМІ, якія публікуюць эканамічную інфармацыю.

Усяго, як прызнаўся сам Цюрын, ён украў зьвесткі больш як 80 мільёнаў чалавек, што прынесла яму сотні мільёнаў даляраў.

Паводле вэрсіі абвінавачаньня, ягоныя саўдзельнікі (іхных імёнаў не называюць) выкарыстоўвалі атрыманую інфармацыю для падманных фінансавых схемаў.

Летась Цюрын экстрадаваны з Грузіі ў ЗША. Тады ён адмовіўся прызнаць сябе вінаватым.

Увесну 2019 году Цюрын пачаў даваць паказаньні і заключыў пагадненьне з абвінавачаньнем. Цяпер, як мяркуецца, пракурор будзе патрабаваць для расейскага хакера 15-20 гадоў пазбаўленьня волі. Аднак канчатковае рашэньне прыме судзьдзя.

Прысуд у ягонай справе чакаецца 13 лютага 2020 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG