Адмена санкцыяў Эўразьвязу ў дачыненьні Беларусі магчымая, калі ў краіне адбудуцца паляпшэньні ў сфэры дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства права. Пра гэта ў інтэрвію БелаПАН заявіў новы кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу Дырк Шубэль.
У прыватнасьці Эўразьвяз чакае прагрэсу што да
- свабоды сходаў,
- свабоды слова,
- правядзеньня выбараў.
На сёньня Эўразьвяз захоўвае эмбарга на пастаўкі ўзбраеньня ў Беларусь. Чатыром асобам — Уладзімеру Навумаву, Віктару Шэйману, Юрыю Сівакову і Дзьмітрыю Паўлічэнку — забаронены ўезд у Эўразьвяз. ЭЗ лічыць іх датычнымі да зьнікненьняў у Беларусі апанэнтаў улады ў 1999–2000 гадах.