Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню на «Барысаў-Арэне» будуць мерацца дажыначнымі снапамі 


Леташнія "Дажынкі" ў Мядзеле
Леташнія "Дажынкі" ў Мядзеле

12 кастрычніка на «Барысаў-Арэне» пройдзе абласны фэстываль-кірмаш «Дажынкі-2019». Пра гэта паведамляе Менскі аблвыканкам.

Дагэтуль стадыён спэцыялізаваўся на футбольных матчах — хатніх гульнях мясцовай каманды БАТЭ і зборнай Беларусі.

Як вынікае з распараджэньня абласных уладаў, у межах імпрэзы будзе зроблены агляд «падворкаў» — кожны раён вобласьці і Жодзіна падрыхтуюць тэматычную прэзэнтацыю асноўных брэндаў рэгіёну. Таксама заплянаваная выстава караваяў і дажыначных снапоў ад кожнага раёну і ўганараваньне перадавікоў жніва.

На падрыхтоўку Браслава да «Дажынак» выдзялілі 9 мільёнаў даляраў.

Барысаў-Арэна
Барысаў-Арэна

У «горадзе майстроў» арганізуюць майстар-клясы адмыслоўцы народных рамёстваў — у ганчарстве, саломапляценьні, выцінанцы, ткацтве, разьбе па дрэве і г. д.

Цягам дня на тэрыторыі «Барысаў-Арэны» будуць працаваць некалькі сцэнічных пляцовак, на якіх выступяць аматарскія калектывы Меншчыны і прафэсійныя артысты. Непасрэдна на стадыёне адбудзецца сьвяточнае шэсьце.

Анатоль Капскі
Анатоль Капскі

Шматгадовы старшыня праўленьня ФК БАТЭ Анатоль Капскі, які быў ініцыятарам будаўніцтва арэны, вельмі крытычна ставіўся да няпрофільных падзей на футбольных пляцоўках. Год таму ён памёр у выніку цяжкай хваробы, разьвітаньне зь ім прайшло акурат на «Барысаў-Арэне».

На ўзьвядзеньне першага ў Беларусі чыста футбольнага стадыёна, які адпавядае найвышэйшым стандартам UEFA, было затрачана блізу 60 мільёнаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG