Лінкі ўнівэрсальнага доступу

8 з 10 заказаў робяць мужчыны. Што беларусы замаўляюць у сэкс-шопе


Гаспадыня крамы інтымных тавараў Дарʼя Бубнова
Гаспадыня крамы інтымных тавараў Дарʼя Бубнова

Дар’я Бубнова год таму адкрыла онлайн-краму інтымных тавараў. Цяпер там 14 тысяч найменьняў, а замовы прыходзяць з усёй Беларусі. Свабода распытала яе, чаго саромеюцца беларусы, што замаўляюць у сэкс-шопе і колькі трацяць на інтымныя цацкі.

Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту Дарʼя разам зь сябрам сталі думаць пра свой бізнэс. Урэшце палічылі пэрспэктыўным адкрыць у інтэрнэце інтым-краму. Праз год пасьля адкрыцьця ў крамы ўжо шмат кліентаў, сярод іх хапае сталых. Узрост — ад 18 да 75 гадоў.

«Тавары з крамы прыйшлося зацьвярджаць у ідэоляга»

— Калі ІП рэгістравалі, як чыноўнікі ставіліся?

— Гэта было вельмі складана. Я зь Пінску і адкрывала ўсё ў Пінскім гарвыканкаме. Мне трэба было атрымаць дазвол у аддзеле ідэалёгіі, што кожны з маіх тавараў ня нясе парнаграфічнага характару. А іх 14 тысяч! Я прыйшла ў аддзел, там дзьве жанчыны схапіліся за галаву. Мне прыйшлося прыбраць усе малюнкі і даказваць ім, што гэта не нясе парнаграфічнага характару. Я хадзіла да іх тры разы. А потым аказалася, што ад іх дазволу ня трэба. Але яны не пускалі мяне проста на наступныя парогі. Гэта было яшчэ і вельмі сьмешна.

— Ці можна неяк вызначыць сярэдняга кліента: узрост, сацыяльны статус, прафэсія?

— Узрост — ад 18 да 75 гадоў. Самыя дарослыя кліенты, якія ў нас былі: жанчыне было 75, а мужчыну каля 80. Усё гэта было трохі жартам для іх. Але ў асноўным узрост кліентаў пачынаецца ад 35 гадоў. Хто маладзейшы, замаўляюць тавары, якія можна ў аптэцы купіць.

Людзі абсалютна розныя. Тэлефануюць і зьбянтэжаныя маладыя дзяўчаты, у якіх толькі пачалося сямейнае жыцьцё і яны хочуць яго разнастаіць. Ёсьць тыя, хто дакладна ведае, чаго хоча, і тэлефануе з канкрэтнай мэтай — купіць нейкую БДСМ-атрыбутыку, напрыклад.

Маладзейшыя дзяўчаты замаўляюць бялізну, гарнітурчык, змазку. Людзі ад 30 могуць зь сябровак пажартаваць ці сабе ўзяць нешта больш сурʼёзнае.

— Парамі часта зьвяртаюцца?

— Гэта часта, ёсьць вібратары для пар, бяруць кайданкі, бізуны, для разнастайнасьці.

«Ёсьць людзі, якія прыходзяць па зааэротыку»

— Ёсьць стэрэатып, што беларусы любяць пакутаваць і таму БДСМ ім бліжэйшы. Гэта праўда?

— Не сказала б. Гэта сярэдні тавар. Але калі купляюць БДСМ-атрыбутыку, то бяруць ня проста кляп і бізун, а рэчы больш сурʼёзныя. Сэкс-машыну, напрыклад, ці сэкс-мэблю.

Ёсьць наагул людзі, якія прыходзяць па зааэротыку. Гэта тавары, якія робяцца ўручную. Людзі пакідаюць заяўкі на зьлепкі арыгінальных сабак пэўнай пароды. Калі прапануеш альтэрнатыву, то яны адмаўляюцца.

— А што самае хадавое?

— Людзі 35+ хочуць разнастаіць сваё інтымнае жыцьцё. Купляюць у асноўным вібратары, анальныя коркі. Жанчыны, якія нарадзілі, аднаўляюць сваё палавое здароўе, замаўляюць вагінальныя шарыкі. Мужчыны замаўляюць змазкі, крэм для патэнцыі, для падаўжэньня палавога акту.

Калі чалавек 1 раз штосьці замаўляў, ён у 80% выпадкаў зьвернецца яшчэ.

«Асноўныя кліенты — мужчыны»

— Хто больш зьвяртаецца, мужчыны ці жанчыны?

— З 10 заказаў — 8 робяць мужчыны. Некаторыя кліенты і мяне ў фарбу могуць увагнаць. Але наогул людзі сарамлівыя. У мяне ёсьць курʼеры, але на некаторыя заказы я ежджу сама. Нядаўна зьвярнулася дзяўчына, мы зь ёй абмеркавалі, чаго яна хоча. Мне стала цікава, і я да яе прыехала, Гэта быў той выпадак, калі заказваюць не для сямʼі, а для іншага партнэра. Такіх заказаў дарэчы, большасьць.

— Ініцыятыва разнастаіць нешта часьцей ад мужчын ідзе?

— Так. На маёй практыцы было тры дзяўчыны, якія патэлефанавалі і сказалі, што з мужам усё дрэнна, трэба нешта рабіць. Да гэтага яны нічога не выкарыстоўвалі. Я стала распытваць, што ў іх і як. З адной дзяўчынай я працую вось з такога званка, і ў іх наладзілася з мужам.

«Шмат марнаваць на сэкс-цацкі не гатовыя»

— Некалькі гадоў таму на Pornhub беларусы больш глядзелі хэнтай, анімэ... Часта ў вас замаўляюць строі для ролевых гульняў?

— Строі для ролевых гульняў раз на два тыдні замаўляюць. І гэта толькі дзяўчаты. Мужчыны замаўляюць хіба што бялізну. Перад Новым годам часьцей і перад Гэлаўінам.

— А які сярэдні чэк у вас у краме?

— У адзін тыдзень можа быць 30 рублёў, у іншы — 70. Хтосьці гатовы купіць адзін раз, але адразу надоўга. У нас ёсьць тавары, сэкс-лялькі напрыклад, якія каштуюць 1500 даляраў дзесьці. Але такое купляюць рэдка. Беларусы не гатовыя столькі марнаваць на гэта грошай. Хоць у інтэрнэце лялькі глядзяць, яны ў нас у ТОП-10 праглядаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG