Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паедзе ў Крупскі раён — адзіны ў Менскай вобласьці, дзе ён ня быў за 25 год улады


Ілюстрацыйнае фота. Аляксандар Лукашэнка кантралюе хаду ўборкі ўраджаю ў Менскім раёне, 2018 год
Ілюстрацыйнае фота. Аляксандар Лукашэнка кантралюе хаду ўборкі ўраджаю ў Менскім раёне, 2018 год

Аляксандар Лукашэнка пераблытаў Крупкі і Капыль. Пра «грубую памылку» распавялі 21 жніўня ў эфіры дзяржаўных тэлеканалаў.

У вячэрнім выпуску перадачы «Панарамы» на першым канале Беларускага тэлебачаньня вядоўца паведаміла, што на тэлеканал паступіла важнае ўдакладненьне ад самога Лукашэнкі.

Выступаючы 21 жніўня ў Іўі, Аляксандар Лукашэнка заявіў пра намер наведаць аддаленыя раёны ў кожнай вобласьці, пры гэтым ён агаварыўся: адносна Менскай вобласьці гаворка ішла не пра Капыльскі, а пра Крупскі раён.

«Праглядаючы выпуск дзённых навінаў на адным з тэлеканалаў, прэзыдэнт заўважыў сваю памылку і, назваўшы яе грубай, даручыў нам яе выправіць», — паведамілі на канале Беларусь 1.

Крупскі раён — адзіны ў Менскай вобласьці, куды за 25 гадоў улады ні разу не прыяжджаў Лукашэнка. Агулам у Беларусі 16 раёнаў, дзе ніколі яго ня бачылі. Пра гэта Свабода пісала ў сэрыі матэрыялаў «Дзе не ступала нага Лукашэнкі».

А ці добра вы разьбіраецеся ў геаграфіі Беларусі? Прайдзіце наш тэст на веданьне гарадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG