Тэст: Наколькі добра вы ведаеце беларускія гарады?
arrow_upward
format_size
remove
add
undo
arrow_downward

У вас састарэлая вэрсія браўзэра. Для больш камфортнага і карэктнага прагляду абнавіце свой браўзэр са спасылкі.

Тэст: Наколькі добра вы ведаеце беларускія гарады?
share
спэцпраекты мультымэдыя навіны падкасты мапа беларускага вандроўніка пра нас кантакты

далучайцеся:

Тэст
Тэст: Наколькі добра вы ведаеце беларускія гарады?
Прайдзіце тэст-экскурсію па беларускіх гарадах ад Свабоды
Пачаць тэст

Які самы старажытны горад Беларусі? У якім райцэнтры ходзяць тралейбусы?
Не, такіх простых пытаньняў мы вам не задамо.
У Дзень экскурсаводаў Свабода падрыхтавала складаны тэст на веданьне геаграфіі і гісторыі Беларусі.

Пытаньне 1: У чым розьніца паміж Ружанамі і Пружанамі?
Гарадзкі пасёлак Пружаны ўваходзіць у Ружанскі раён
Гарадзкі пасёлак Ружаны ўваходзіць у Пружанскі раён
Пружанаў не існуе, гэта мясцовая назва Ружанаў

Гарадзкі пасёлак Ружаны ўваходзіць у Пружанскі раён. Тое, што паселішчы маюць падобныя назвы, проста супадзеньне. Ружаны — гістарычная гняздо Сапегаў. Тут аднаўляюць палацавы комплекс Сапегаў XVII–XVIII стст., захаваўся Троіцкі касьцёл 1617 году, кляштар базыльянаў і сынагога. Пружаны вядомыя сядзібна-паркавым ансамблем Швыкоўскіх XIX стагодзьдзя.

Пытаньне 2: Трамваі, акрамя Менску, ёсьць яшчэ ў трох гарадах. Адкажыце, у якім зь пералічаных гарадоў няма трамвайнай лініі?
Рэчыца
Мазыр
Наваполацак
Віцебск

Першыя ў Беларусі трамваі зьявіліся ў Віцебску — яшчэ ў 1898 годзе, на 31 год раней, чым у Менску. У 1974 годзе адкрылася трамвайная лінія ў Наваполацку, па ёй дастаўлялі рабочых з гораду на завод «Палімір». Апошняя трамвайная лінія зьявілася ў Мазыры — у 1988 годзе. Яна зьвязвае горад з нафтаперапрацоўчым заводам. А вось у Рэчыцы трамваяў няма.

Пытаньне 3: Што такое «Шаркаўшчына»?
Назва рэгіёну, цэнтрам якога зьяўляецца мястэчка Шаркаў на Віцебшчыне
Райцэнтар у Віцебскай вобласьці

Гораду Шаркава не існуе. Шаркаўшчына — гэта райцэнтар на Віцебшчыне. Да савецкага часу ўваходзіла ў Дзісенскі павет. У 1940 годзе стала раённым цэнтрам. У 2016 годзе Шаркаўшчына моцна пацярпела ад урагану.

Пытаньне 4: Мар’іна Горка — гэта...
Цэнтар Мар’інагорскага раёну
Цэнтар Смалявіцкага раёну
Пасёлак у Менскім раёне
Цэнтар Пухавіцкага раёну

Марі’на Горка — адміністрацыйны і культурны цэнтар Пухавіцкага раёну ад 1924 году

Пытаньне 5: Які горад у ХVIII стагодзьдзі называлі «Палескімі Афінамі», а ў ХХІ тут праходзіць міжнародны фэстываль палянэзаў?
Слонім, бо тут быў тэатар Міхала Казіміра Агінскага
Столін, бо гэта былая сядзіба Радзівілаў на Палесьсі
Пінск, найбуйнейшы горад Заходняга Палесься

«Палескімі Афінамі» называлі Слонім, хоць гэта і Горадзеншчына. У XVIII стагодзьдзі горадам кіраваў Мікалай Казімір Агінскі. Пры ім тут пабудавалі найвялікшы ў Рэчы Паспалітай тэатар, дзе працавалі прафэсійныя акторы. А вось Столін месьціцца на рацэ Гарынь на Палесьсі. Горад мае даўнюю гісторыю, тут мелі свае ўладаньні Радзівілы. Ад былога маёнтку захаваўся парк «Маньковічы».

Пытаньне 6: Які горад уваходзіць у топ-15 эўрапейскіх гарадоў з найбольшай шчыльнасьцю насельніцтва?
Гомель
Менск
Салігорск
Наваполацак

Шчыльнасьць насельніцтва ў Салігорску — 7,1 тысячы чалавек на квадратны кілямэтар, у Менску — 5,5 тысячы, Гомлі — 3,9 тысячы, Наваполацку — 2,1 тысячы.
Салігорск — сучасны горад, які пабудавалі ў савецкі час каля месца здабычы калійнай солі. Знаходзіцца на поўдні Менскай вобласьці. Найбольш багаты горад краіны. Галоўнае ня блытаць яго са Сьветлагорскам на Гомельшчыне.

Пытаньне 7: Які рачны порт вы бачыце на відэа?
Пінск
Бабруйск
Мазыр

У Беларусі 8 рачных партоў. Яны знаходзяцца ў Бабруйску (яго вы бачыце на відэа), Берасьці, Гомлі, Магілёве, Мазыры, Мікашэвічах, Пінску і Рэчыцы.

Пытаньне 8: Горад узыходзячага сонца – гэта...
Хомск
Хойнікі
Хоцімск

Райцэнтар Хоцімск знаходзіцца на крайнім усходзе краіны, у 10 кілямэтрах ад мяжы з Расеяй. Яго жыхары сустракаюць сонца на 40 хвілін раней за гарадзенцаў і берасьцейцаў. Хойнікі — раённы цэнтар на мяжы з Украінай, Хомск — вёска ў Драгічынскім раёне, дзе вырабляюць мінэральную ваду «Фрост».

Пытаньне 9: Якое з гэтых паселішчаў не пераймяноўвалі за савецкім часам?
Верхнядзьвінск
Дзяржынск
Сьветлагорск
Ленін (Жыткавіцкі раён)
Кіраўск (Магілёўская вобласьць)

Насамрэч толькі Ленін. Вёска пад такой назвай вядомая з XVI стагодзьдзя. Дзяржынск да 1932 году называўся Койданавам, Сьветлагорск да 1961-га — Шацілкамі, Верхнядзьвінск да 1962-га — Дрысай, Кіраўск да 1939-га — Качэрычамі і Старцамі.

Пытаньне 10: Якога з гэтых населеных пунктаў не існуе ў Беларусі?
Круглае
Глыбокае
Высокае
Нізкае

На мапе Беларусі ёсьць усе пералічаныя населеныя пункты, акрамя Нізкага. Круглае — райцэнтар у Магілёўскай вобласьці, Глыбокае — у Віцебскай, Высокае — мястэчка на Берасьцейшыне. Што да Нізкага, то для дакладнасьці варта сказаць, у Беларусі ёсьць дзьве вёскі Нізкія і адна — Нізкі.

мой вынік

прайсьці тэст яшчэ раз

close

мой вынік: /

прайсьці тэст яшчэ раз