Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі прапанавалі ўзнагароду за зьвесткі пра амапаўца, які выцяў дзяўчыну ў жывот


Ілюстрацыйнае фота. Падчас затрыманьняў на акцыі 10 жніўня ў Маскве
Ілюстрацыйнае фота. Падчас затрыманьняў на акцыі 10 жніўня ў Маскве

У расейскім сэгмэнце інтэрнэту шырока разышлося і абмяркоўваецца відэа, на якім падчас традыцыйнай нядзельнай акцыі за допуск дэмакратычных кандыдатаў да выбараў у Маскоўскую гарадзкую думу паліцэйскі б’е затрыманую дзяўчыну.

Больш за 2 мільёны праглядаў сабраў пост сьпевака Ягора Крыда ў Instagram.

У камэнтарах іншыя расейскія выканаўцы абураюцца і патрабуюць прыцягнуць да адказнасьці сілавіка, як падняў руку на жанчыну.

Як удалося высьветліць маскоўскім актывістам, пацярпелую дзяўчыну завуць Дар’я Сасноўская. Пасьля затрыманьня яе вызвалілі з паліцэйскага аддзяленьня з патрабаваньнем зьявіцца ў суд 13 жніўня. Судзіць будуць паводле адміністрацыйнага артыкулу «Парушэньне ўдзельнікам публічнай акцыі вызначанага парадку правядзеньня мітынгу».

Тым часам у сетках распачалася акцыя «Увага, вышук злачынца!» За зьвесткі пра байца 2-га апэратыўнага палка Галоўнага ўпраўленьня МУС Масквы абяцаюць узнагароду ў памеры 100 тысяч расейскіх рублёў.

Аналягічная гісторыя ў свой час мела месца і ў Беларусі: у ліпені 2005 году падчас пікету на Кастрычніцкай плошчы ў Менску спэцназавец ударыў кулаком у твар Сьвятлану Завадзкую, жонку зьніклага відэаапэратара Зьмітра Завадзкага. Жанчына падала заяву ў пракуратуру аб завядзеньні крымінальнай справы, але ёй адмовілі, бо нібыта гэта яна напала на міліцыянта, а той толькі абараняўся.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG