Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зьменшыў плошчы Бярэзінскага запаведніку і парку «Браслаўскія азёры»


Браслаўскія азёры, Фота: Jelle via Flickr, CC BY-SA 2.0
Браслаўскія азёры, Фота: Jelle via Flickr, CC BY-SA 2.0

Афіцыйны прававы партал Pravo.by паведаміў 8 жніўня, што Аляксандар Лукашэнка яшчэ 26 ліпеня падпісаў указ «Аб некаторых пытаньнях разьвіцьця прыродных тэрыторыяў пад асаблівай аховай». Сам указ не публікуецца.

Абноўлена: Указ быў апублікаваны 9 жніўня і набыў моц.

З Pravo.by вядома, што:

  • плошча Бярэзінскага біясфэрнага запаведніку зьменшаная — выключаныя ўчасткі «некаторых землекарыстальнікаў, разьмешчаныя ў яго межах, мэтавае прызначэньне якіх не адпавядае прыродаахоўным мэтам»;
  • не зразумела адназначна, на колькі зьменшылі плошчу запаведніку: на Pravo.by сьцьвярджаецца, што «агульная плошча гэтых земляў складае 1404,2 га (раней — 1920,8 га)», і гэта можа значыць, што з запаведніку выключылі толькі 516,6 га (яго агульная плошча складала раней 85 192 га);
  • агульная плошча Нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры» зьменшылася на 276,97 га і цяпер складае 64 216,33 га, і зь яе таксама выключылі ўчасткі «некаторых землекарыстальнікаў, размешчаныя ў яго межах, мэтавае прызначэньне якіх не адпавядае прыродаахоўным мэтам»;
  • плошча запаведнай зоны «Браслаўскіх азёраў» павялічаная на 1,2 га за кошт земляў ляснога фонду і цяпер складае 3407,2 га;
  • для параўнаньня: плошча футбольнага поля — каля 0,7 га.

Невядома, што за землекарыстальнікі закранутыя ўказам і чаму землі ў межах паркаў «не адпавядалі прыродаахоўным мэтам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG