Львоўская гарадзкая рада прыняла рашэньне вярнуць беларускім пастаўнікам тры эвакуатары. Іх плянавалі купіць у Менскага аўтамабільнага заводу, але пасьля выпрабаваньня аднаго з эвакуатараў выявілі шматлікія праблемы ў яго працы, паведамляе ўкраінскае выданьне zaxid.net.
Акрамя таго высьветлілася, што некаторыя дэталі машынаў вырабленыя ў Расеі. «Беручы пад увагу тэхнічныя заўвагі і заканадаўчыя акты, якія забараняюць гандаль з краінай-агрэсарам, лічым недапушчальным выкарыстанне такой тэхнікі ў Львове», — цытуе выданьне намесніка мэра Львова ў пытаннях бяспекі гораду Сяргея Бабака.