У Пецярбургу знайшлі цела беларускага Youtube- блогера, паведамляе выданьне 78.ru.
Паўлу 40 гадоў, ён з Воршы, яго канал на Youtube пра экстрымальныя падарожжы мае паўмільёны падпісантаў.
Разам з Паўлам загінуў яго напарнік, дыгер Аляксей. Целы маладых людзей знайшлі ў каналізацыйным люку на набярэжнай ракі Карпоўкі. Верагодна, блогер мог спусьціцца туды для здымак новага выпуску блогу – побач зь целамі знайшлі камэру.
Мужчыны спусьціліся ў люк позна ўвечары ці ўначы. Паводле папярэдняй інфармацыі, яны задыхнуліся. Целы знайшлі на глыбіні ў 25 мэтраў.
Павел вёў папулярны Youtube-канал Road to the film, які мае болей за 570 тысяч падпісанташ. Блогер здымаў ролікі ў розных краінах, часам у незвычайных месцах.
Самае папулярнае відэа Паўла, пра падземную Маскву, сабрала 4,5 мільёны праглядаў.