Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы міністар унутраных справаў дазволіў рабіць з «царскім гарадавым» усё, што «не абражае чалавечую годнасьць»


Скульптура «царскага гарадавога» ў Менску, архіўнае фота
Скульптура «царскага гарадавога» ў Менску, архіўнае фота

Міністар унураных справаў Юры Караеў расказаў пасьля паседжаньня Палаты прастаўнікоў пра тое, ці можна «падыходзіць і кранаць» скульптуру «царскага гарадавога» ў Менску. Караеў адказаў станоўча, піша Tut.by.

Як сьцьвярджае міністар, кранаць скульптуру можна ня толькі пры ім, «да яго заўсёды можна было падыходзіць». На пытаньне, ці можна павязаць шалік на скульптуру ці абняць яе (а за такое раней — у час міністра Ігара Шуневіча — затрымлівалі), Караеў адказаў:

«Нельга рабіць нейкія рэчы, што абражаюць грамадзтва. Усё, што не абражае чалавечую годнасьць, можна. Усё рабіць па-чалавечы — вось і ўсё».

Пры Шуневічу, увесну 2017 году, насупраць галоўнага будынку МУС у Менску адкрылі «помнік гарадавому»: на 100-годзьдзе савецкай міліцыі (ад якога вырашылі адлічваць гісторыю беларускіх праваахоўнікаў) зьявілася скульптура гарадавога ў форме часоў Расейскай імпэрыі. Пры тым гісторыя бальшавіцкай міліцыі пачалася якраз з разгону гарадавых і паляваньня на іх.

Скульптуру пастаянна ахоўваюць, а за любыя дзеяньні зь ёю могуць затрымаць. За зьнявагу скульптуры ня раз штрафавалі — нават патрабавалі пасадзіць на 2 гады «хіміі» за пэрформанс зь пятлёй на шыю гарадавога (абышлося штрафам у 5 базавых). Сярод аштрафаваных за зьнявагу помніка — бяздомны, які, як кажуць, не лічыў гэта палітычнай акцыяй, сярод затрыманых — турысты з Расеі, якія фатаграфаваліся з помнікам.

Шуневіч прызнаваўся, што сам прыдумаў, каб падлетак выбачаўся на відэа за «зьнявагу» скульптуры, якой даў поўху.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG