Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Трамп адмяніў удар па Іране ў апошнюю хвіліну


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп санкцыянаваў нанясеньне ўдару па Іране ў адказ на тое, што іранцы зьбілі амэрыканскі бесьпілётнік, аднак адмяніў апэрацыю ў апошні момант, паведаміла газэта The New York Times.

«Афіцыйныя асобы паведамілі, што першапачаткова прэзыдэнт ухваліў нанясеньне ўдару па такіх іранскім цэлях, як радары і ракетныя батарэі», — паведамляе выданьне.

У ім сьцьвярджаецца: «Апэрацыя ўжо была ў пачатковай стадыі, але была спыненая. Самалёты знаходзіліся ў паветры, караблі сталі на пазыцыі, аднак ніводная ракета яшчэ не была пушчаная, калі паступіў загад аб адклiканьнi, паведаміў афіцыйны прадстаўнік».

20 чэрвеня Іран зьбіў амэрыканскі выведны бесьпілётнік MQ-4C «Трытон», які належыць ВМФ ЗША. Робат быў зьбіты над паўднёвай правінцыяй Хармазган, паведамілі іранскія улады. Паводле іх, бесьпілётнік уварваўся ў паветраную прастору Ірану. У Пэнтагоне прызналі страту дрона і паведамілі, што ён быў зьбіты над нэўтральнымі водамі.

«Я думаю, што Іран, пэўна, зрабіў памылку. Магу выказаць здагадку, што гэта быў генэрал або нехта яшчэ — [той, хто] зрабіў памылку, зьбіўшы гэты бесьпілётнік», — сказаў прэзыдэнт, размаўляючы з журналістамі ў Белым доме. «Цяжка паверыць, што гэты [напад] быў наўмысным», — сказаў Дональд Трамп, адзначыўшы, што людзі, зьбіўшы бесьпілётнік, дзейнічалі «бесцырымонна і па-дурному». Пры гэтым ён паспрабаваў прыменшыць значэньне інцыдэнту, назваўшы яго «новай затрымкай, новай лыжкай дзёгцю» ў стасунках паміж Іранам і Вашынгтонам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG