Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як пасол Ватыкану карміў бяздомных і бедных у Гомлі. Фатафакт

абноўлена

Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.
Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.

1–2 чэрвеня зь візытам у Гомлі знаходзіцца апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Габар Пінтэр.

Прадстаўнік папы Рымскага наведаў каталіцкія ўстановы, якія выконваюць сацыяльную функцыю: Дзіцячую вёску для дзяцей-інвалідаў, пабудаваную на ахвяраваньні замежных спонсараў праз каталіцкую дабрачынную місію «Карытас-Міласэрнасьць», а таксама Дом міласэрнасьці сясьцёр Маці Тэрэзы.

У Доме міласэрнасьці пасол Ватыкану зьвярнуўся з прамовай да дзясяткаў бедных і бяздомных, што сабраліся на абед.

Архібіскуп Габар Пінтэр нагадаў, што галоўнае «адзеньне», якое нам патрэбнае, гэта любоў да Бога і да таго, хто побач. Таксама Папскі нунцый дапамог сёстрам Маці Тэрэзы і валянтэрам раздаць ежу бяздомным. У той дзень для іх прыгатавалі суп зь мясам і макаронай.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG