Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь спыніла пастаўкі пораху і выбуховых рэчываў ва Ўкраіну


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Украіна ў першым квартале 2019 году не зрабіла ў Беларусі ніводнай закупкі пораху і выбуховых рэчываў.

Згодна з дадзенымі Дзяржаўнай службы статыстыкі Ўкраіны, сёлета ў студзені-сакавіку ўкраінскія прадпрыемствы набылі 5,135 тысяч кіляграмаў пораху на 113,8 тысяч даляраў у краінах Эўропы — Бэльгіі, Польшчы і Чэхіі.

Выбуховыя рэчывы вагой 69,380 тысяч кіляграмаў Украіна атрымала зь Нямеччыны, Польшчы і ЗША. На гэты было выдаткавана 2,467 мільёна даляраў.

Летась Беларусь выйшла ў «тройку» лідэраў па продажы Ўкраіне пораху і выбуховых рэчываў — у 2018 годзе экспарт гэтай прадукцыі ў параўнаньні з 2017-м павялічыўся на 19% да 1,989 мільёна даляраў. У большых аб’ёмах Украіна набывала гэтую прадукцыю толькі ў Нямеччыне (на 2,066 мільёна даляраў) і ў ЗША (на 3,239 мільёна даляраў)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG