Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША скасаваў візыт у Бэрлін за некалькі гадзін да вылету


Кіраўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Майк Пампэо
Кіраўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Майк Пампэо

Кіраўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Майк Пампэо адмяніў заплянаваны на аўторак візыт у Бэрлін. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на амбасаду ЗША ў Нямеччыне.

Кіраўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Майк Пампэо скасаваў заплянаваны на аўторак візыт у Бэрлін. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на амбасаду ЗША ў Нямеччыне.

Падчас візыту кіраўнік амэрыканскай дыпляматыі плянаваў сустрэцца з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель і кіраўніком МЗС Гайка Маасам. Асноўнымі тэмамі сустрэчы мелі быць канфлікты ў Сырыі і ва Ўкраіне, паведаміла нямецкае замежнапалітычнае ведамства.

У пасольстве ЗША скасаваньне візыту патлумачылі «тэрміновымі пытаньнямі», якія стаяць перад Пампэо, і заявілі, што дзяржаўны сакратар спадзяецца прыбыць у Бэрлін у найбліжэйшым часе. Ніякіх падрабязнасьцяў аб прычынах рашэньня не вядома.

Раніцай у аўторак Майк Пампэо ўдзельнічаў у саміце Арктычнай рады ў фінскім горадзе Рованіемі. Падчас гэтай сустрэчы Пампэо правёў перамовы з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым.

У сераду дзяржсакратар мае намер правесьці перамовы з прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі Тэрэзай Мэй і кіраўніком брытанскага МЗС Джэрэмі Гантам. Перад вяртаньнем у ЗША Пампэо таксама сустрэнецца ў Грэнляндыі з прэм’ер-міністрам Даніі Ларсам Лёке Расмусэнам і лідэрам аўтаномнай тэрыторыі Кімам Кільсэнам.

Саміт Арктычнай рады завяршыўся без падпісаньня заключнай дэклярацыі. Паводле зьвестак агенцтва AFP, гэта здарылася з прычыны таго, што Злучаныя Штаты адмовіліся спасылацца ў тэксьце на глябальнае пацяпленьне. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп неаднаразова заяўляў, што ня верыць у тое, што чалавек спрыяе зьменам клімату.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG