Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама стане прадусарам сэрыялу пра Трампа


Дональд Трамп і Барак Абама, архіўнае фота 20 студзеня 2017 году
Дональд Трамп і Барак Абама, архіўнае фота 20 студзеня 2017 году

Барак Абама разам з жонкай Мішэль стануць прадусарамі сэрыялу пра пачатковы пэрыяд прэзыдэнцтва Дональда Трампа. Ён будзе зьняты паводле кнігі, у якой фігура Трампа выглядае неадназначна, паведамляе Deutsche Welle.

Экс-прэзыдэнт ЗША Барак Абама разам са сваёй жонкай Мішэль стануць прадусарамі сэрыялу стрымінгавага сэрвісу Netflix пра цяперашняга прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Сэрыял гэты — экранізацыя бэстсэлера пісьменьніка Маклая Люіса «Пятая рызыка», які ўяўляе сабой дакумэнтальную хроніку пачатковага пэрыяду прэзыдэнцтва Трампа.

Паводле прэс-рэлізу, сэрыял будзе прысьвечаны «той нячутнай працы, якую выконваюць самыя звычайныя героі, што кіруюць нашым урадам і ахоўваюць нашу нацыю». Вядома, што «Пятая рызыка» выстаўляе Трампа ў ня надта выйгрышным сьвятле.

Барак і Мішэль Абама абвясьцілі аб пачатку супрацоўніцтва з Netflix у траўні 2018 году. У аўторак, 30 красавіка, яны прадставілі першыя праекты сваёй прадусарскай кампаніі Higher Ground Productions, якія экс-прэзыдэнт з жонкай зьбіраюцца рэалізаваць сумесна з Netflix. Большасьць з 7 прадстаўленых праектаў прысьвечаны пераадоленьню расавай і гендэрнай дыскрымінацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG