Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін дапусьціў, што Расея пачне раздаваць свае пашпарты ўсім ўкраінцам


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, выступаючы на прэс-канфэрэнцыі ў Пэкіне, заявіў, што расейскія ўлады разглядаюць магчымасьць выдаваць грамадзянства ня толькі жыхарам Данбаса, але і ўсёй Украіны ў спрошчаным парадку.

«Мы наогул думаем пра тое, каб падаваць у спрошчаным парадку грамадзянам Украіны нашае грамадзянства», — цытуе Пуціна РІА «Навіны».

Выдаткі ў сувязі з прадстаўленьнем грамадзянства Расеі жыхарам Данбаса могуць дасягнуць 100 млрд расейскіх рублёў, сказаў Пуцін:

«Сапраўды, гэта ў наступным годзе і ў наступныя гады можа дасягнуць лічбы каля 100 млрд — не ў адзін год, а на працягу некалькіх гадоў. Гэта для нас не зьяўляецца чымсьці крытычным, што можа паставіць пад пытаньне выкананьне нашых абавязацельстваў перад расейскімі пэнсіянэрамі».

24 красавіка гэтага года Пуцін падпісаў указ аб выдачы жыхарам Данбаса расейскага грамадзянства па спрошчанай працэдуры на працягу трох месяцаў з моманту звароту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG