У групоўцы «ДНР» вырашылі ўвесьці «спрошчаны мэханізм перасячэньня мяжы на пунктах пропуску з РФ з мэтай цэнтралізаванай дастаўкі грамадзян для атрыманьня грамадзянства РФ».
Кіраўнік групоўкі Дзяніс Пушылін заявіў, што распрацаваць такі механізм трэба да 1 чэрвеня.
Расея пакуль не рэагавала на выказваньні кіраўніка прарасейскіх баевікоў, якія кантралююць частку Данецкай вобласьці.
24 красавіка прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў указ, па якім жыхары акупаваных тэрыторый Данбаса змогуць у спрошчаным парадку атрымліваць грамадзянства Расеі.
Кіраўнік МЗС Украіны Паўло Клімкін назваў рашэньне расейскіх уладаў «новым «пашпартным этапам» акупацыі Данбаса і заклікаў ўкраінскіх грамадзян на акупаваных Расеяй тэрыторыях не ўспрымаць расейскія пашпарты.
З заявамі пра асуджэньне ўказа Пуціна выступілі Эўразьвяз і ЗША.