Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор заявіў, што вінаватых у лясных пажарах будуць прыцягваць да крымінальнай адказнасьці


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Парушальнікаў супрацьпажарнага заканадаўства будуць прыцягваць да адказнасьці, у тым ліку крымінальнай, сказаў генэральны пракурор Беларусі Аляксандар Канюк, піша Tut.by.

Ён адзначыў, што Генэральная пракуратура трымае на кантролі сытуацыю зь ляснымі пажарамі.

27 красавіка ліквідавалі пажар на Альманскіх балотах. Тарфянік на Століншчыне гарэў амаль 5 дзён. Ад пачатку году ў Беларусі адбылося 274 лясныя пажары. Больш за ўсё выпадкаў адбылося на Берасьцейшыне – 112.

Міністэрства лясной гаспадаркі 26 лістапада забараніла наведваць лясы па ўсёй Беларусі.

Падчас забароны на наведваньне лясоў людзям нельга зьяўляцца ў лясах, а таксама прыяжджаць туды на асабістым транспарце. Выключэньнем зьяўляюцца дарогі, якія вядуць да населеных пунктаў ці лецішчаў празь лес. Ва ўсіх астатніх выпадках парушальнікаў могуць пакараць папярэджаньнем ці штрафам каля 640 рублёў паводле арт. 15.29 КаАП. Калі будзе пашкоджаны лес ці тарфянік, штраф павялічыцца ўдвая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG