Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Чарнобыльскім шляхам» прайшлі каля 30 чалавек

абноўлена

Чарнобыльскі шлях – 2019
Чарнобыльскі шлях – 2019

У Менску 26 красавіка каля 20 чалавек сабраліся на традыцыйнае шэсьце «Чарнобыльскі шлях». Арганізатары шэсьця Вольга Кавалькова, Дзьмітры Кучук і Вячаслаў Сіўчык прыйшлі на акцыю, якую самі адмянілі напярэдадні.

18:20 Каля 20 людзей рушылі да плошчы Бангалор па вуліцы Сурганава. За імі пайшлі каля 20 журналістаў і 20 чалавек у цывільным. Яны здымаюць удзельнікаў акцыі. Прысутнічае кіраўніцтва менскай міліцыі.

Падчас збору на пляцоўцы каля Акадэміі навук да ўдзельнікаў выйшаў падпалкоўнік міліцыі, які не прадставіўся. Ён сказаў, што арганізатары адмовіліся ад правядзеньня «Чарнобыльскага шляху», таму акцыя несанкцыянаваная. Міліцыянт папрасіў удзельнікаў прайсьці да месца правядзеньня афіцыйнага мерапрыемства ў Кіеўскім сквэры.

Падпалкоўнік міліцыі сказаў, што ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці.

На момант публікацыі ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху» не затрымлівалі.

19:20 Удзельнікі дайшлі да парку Дружбы народаў. З прамовамі выступілі арганізатары шэсьця Вячаслаў Сіўчык і Вольга Кавалькова.

19:30 Удзельнікі «Чарнобыльскага шляху» ўсклалі кветкі і запалілі зьнічы каля знаку «Ахвярам Чарнобыля».​ Пазьней яны засьпявалі гімн «Магутны Божа».

  • 25 красавіка ўпершыню за 30 гадоў апазыцыя адмовілася праводзіць «Чарнобыльскі шлях» у Менску, бо ня хоча плаціць міліцыі «за ахову» больш як 5000 рублёў.

Што важна ведаць пра аварыю на Чарнобыльскай АЭС

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 году лічыцца самай вялікай тэхнагеннай катастрофай XX стагодзьдзя.

  • У атмасфэру было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасьля атамнага бамбаваньня Хірасімы ў 1945 годзе.
  • З усіх краін ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы Беларусь пацярпела найбольш — на тэрыторыі Беларусі асела звыш 70% радыенуклідаў, найбольш забрудзіўся 21 раён.

  • З 2,2 мільёна чалавек, якія жылі на забруджаных землях, эвакуавалі і адсялілі 138 тысяч, яшчэ каля 200 тысяч самі зьехалі з пацярпелых тэрыторый.
  • У 1986 годзе падчас аварыі на ЧАЭС з разбуранага рэактара было выкінута 1850 пэтабэкерэляў радыенуклідаў, пры гэтым на долю радыеактыўнага цэзію прыпала 270 пэтабэкерэляў. Пэрыяд паўраспаду цэзію-137 — 30 гадоў. Гэта значыць, што на 2016 год яго колькасьць на тэрыторыі Беларусі зьменшылася ўдвая.

Чарнобыль: Поўная храналёгія падзеяў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG