Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд пастанавіў, што праваабаронца Бандарэнка не «афэрыст» і не «махляр»


Андрэй Бандарэнка, архіўнае фота
Андрэй Бандарэнка, архіўнае фота

Андрэй Бандарэнка, які прэтэндаваў на пасаду дырэктара незалежнага выданьня «БелГазета», выйграў суд у асноўнага ўласьніка газэты Кірыла Жываловіча, піша «Эўрарадыё».

Судзьдзя Зінаіда Красоўская часткова задаволіла патрабаваньні Бандарэнкі. Яна абавязала Жываловіча абвергнуць фразы, у якіх ён называў Бандарэнку «афэрыстам», «прайдзісьветам» і «­махляром» — гэтыя фразы судзьдзя прызнала не адпаведнымі рэчаіснасьці. Таксама яна абавязала Жываловіча сплаціць Бандарэнку кампэнсацыю маральнай шкоды ў 500 рублёў (той патрабаваў 40 тысячаў). Рашэньне не набыла моц і яшчэ можа быць абскарджанае.

18 красавіка судзьдзя Эканамічнага суду Менску задаволіла позву Жываловіча аб прызнаньні незаконным прызначэньня Бандарэнкі на пасаду дырэктара «БелГазеты»:

Нягледзячы на канфлікт, «БелГазета» працягвае выходзіць і на паперы, і ў інтэрнэце, хоць сайт на кароткі час «закрывалі з тэхнічных прычынаў». Адзін з нумароў дзяржава абмяжоўвала ў распаўсюдзе, але не праз канфлікт, а праз карыкатуру з каровамі і чыноўнікамі.

Канфлікт у «Белгазеце». Што важна ведаць

  • 21 студзеня «Белгазету» узначаліў праваабаронца Андрэй Бандарэнка, рашэньне прыняў сход уласьнікаў выданьня.
  • Былы дырэктар «Белгазеты» Кірыл Жываловіч назваў сход неправамерным і абвінаваціў Бандарэнку ў «рэйдэрскім захопе» выданьня. 23 студзеня Жываловіч прызначыў дырэктарам Юрыя Карэтнікава, лідэра колішняга руху «Правы альянс».
  • 75% акцый выданьня належаць журналісту Кірылу Жываловічу, 25% — заснавальніку Ігару Высоцкаму.
  • «Белорусская газета» было зарэгістравана ў 1995 годзе былымі супрацоўнікамі «Белорусской деловой газеты», з 2005 году выходзіць пад назвай «БелГазета».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG