Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«За пошласьць і хамства». Міністар інфармацыі патлумачыў, чаму загадаў забраць нумар «БелГазеты» з кіёскаў


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Пра гэта на сайце міністэрства паведаміў міністар Аляксандар Карлюкевіч, адказваючы на пытаньні чытачоў.

«Белгазета» нікуды ня зьнікла. А вось што тычыцца чарговага нумару тыднёвіка, то Міністэрства рэкамэндавала Белсаюздруку абмежаваць яго распаўсюд», — напісаў Аляксандар Карлюкевіч.

Ён патлумачыў, чаму нумар вынялі з продажу, але не сказаў, за які канкрэтна матэрыял.

«Зьяўляецца недапушчальным, калі асобныя СМІ ці інтэрнэт-рэсурсы, наўмысна гіпэрбалізуючы крытычныя пасылы, скочваюцца ў адкрытую пошласьць і хамства. Падобная зьява, на жаль, становіцца сыстэмнай для „БелГазеты“», — піша Карлюкевіч.

Дырэктар выданьня Юры Карэтнікаў сказаў Свабодзе, што дакладнай прычыны забароны ў рэдакцыі ня ведаюць, але выказаў здагадку, што гэта магло быць жартаўлівае «інтэрвію» з каровай па выніках шклоўскага разносу Лукашэнкі.

«Белгазета» — адно зь нямногіх незалежных папяровых выданьняў у Беларусі. У студзені вакол выданьня разгарэўся канфлікт паміж кіраўнікамі. Сьпярша газэту ўзначаліў праваабаронца Андрэй Бандарэнка, пасьля былы дырэктар Кірыл Жываловіч абвінаваціў яго ў «рэйдэрскім захопе».

Канфлікт у «Белгазеце». Што важна ведаць

  • 21 студзеня «Белгазету» узначаліў праваабаронца Андрэй Бандарэнка, рашэньне прыняў сход уласьнікаў выданьня.
  • Былы дырэктар «Белгазеты» Кірыл Жываловіч назваў сход неправамерным і абвінаваціў Бандарэнку ў «рэйдэрскім захопе» выданьня. 23 студзеня Жываловіч прызначыў дырэктарам Юрыя Карэтнікава, лідэра колішняга руху «Правы альянс».
  • 75% акцый выданьня належаць журналісту Кірылу Жываловічу, 25% — заснавальніку Ігару Высоцкаму.
  • «Белорусская газета» было зарэгістравана ў 1995 годзе былымі супрацоўнікамі «Белорусской деловой газеты», з 2005 году выходзіць пад назвай «БелГазета».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG