Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор Парыжу пра пажар у саборы Божай Маці: нішто не паказвае на падпал


Парыскі пракурор Рэмі Эіц заявіў, што пажар у саборы Парыскай Божай Маці, хутчэй за ўсё, быў выпадковасьцю. Паводле яго, нішто на гэты момант не паказвае на тое, што пажар быў наўмысным.

«Мы схіляемся да вэрсіі, што гэта была выпадковасьць», — сказаў ён.

Эйтз дадаў, што 50 чалавек працуюць над расьсьледаваньнем прычын здарэньня.

Увечары 15 красавіка ў саборы Парыскай Божай Маці пачаўся моцны пажар. Абрынуўся шпіль будынку.

​Полымя зьнішчыла ўсе драўляныя канструкцыі, якія падтрымлівалі дах, абрынуліся шпіль і гадзіньнік сабора. Прычыны пажару дагэтуль невядомыя.

У саборы ішлі рамонтныя работы. Агенцтва France Presse паведаміла са спасылкай на пажарную службу, што пажар можа быць зьвязаны з рамонтам.

Пажарнікі праз амаль дзевяць гадзін здолелі ліквідаваць узгараньне. Паводле іх, структура будынка, верагодна, выратаваная ад разбурэньня. Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон паабяцаў аднавіць сабор.

У Эўразьвязе заявілі, пра гатоўнасьць надаць любую дапамогу Францыі ў рамках Эўрапейскага мэханізму грамадзянскай абароны, які дазваляе ўсім краінам супольнасьці хутка прадастаўляць любыя рэсурсы (выратавальную тэхніку, транспарт, спэцыялістаў, мэдпэрсанал), якія могуць быць патрэбныя краіне Эўразьвязу, якая сутыкнулася з экстраннай сытуацыяй, якой ня можа даць рады самастойна.

Сабор Парыскай Божай Маці — адзін з найбольш вядомых у сьвеце помнікаў архітэктуры. Штогод яго наведваюць 13 мільёнаў чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG