Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Найстрашнейшага ўдалося пазьбегнуць». Прэзыдэнт Францыі выступіў каля сабора Божай Маці


Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон выступіў на пляцы каля сабора Парыскай Божай Маці і падзякаваў пажарным ад усяго народу Францыі за іх адвагу і адданасьць.

«Адбылася жахлівая драма», — сказаў францускі прэзыдэнт. Ён, аднак, дадаў, што «найстрашнейшага ўдалося пазьбегнуць». Макрон выказаў спачуваньне каталікам на пачатку Сьвятога тыдня: «Мы ўсе з вамі».

Прэзыдэнт таксама зьвярнуўся да ўсіх французаў:

«Сабор Парыскай Божай Маці — гэта наша гісторыя, наша літаратура, гэта эпіцэнтар нашага жыцьця, гэта эталён, зь якога пачынаюцца нашы шляхі. Столькі кніг, столькі карцін. Гэта сабор усіх французаў, нават тых, хто там ніколі не бываў. Гэта наша гісторыя».

У канцы сваёй прамовы Макрон выказаў упэўненасьць, што французы адбудуюць сабор, і абвясьціў збор сродкаў на гэта:

«Мы зьвернемся з заклікам да найвялікшых талентаў, і мы адбудуем сабор Божай Маці, бо гэта тое, чаго чакаюць французы, бо гэта тое, чаго заслугоўвае наша гісторыя, бо гэта наш глыбінны лёс».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG