Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Работы могуць выконвацца без дазволу». Мінкульт пракамэнтаваў знос крыжоў у Курапатах


4 красавіка ў Міністэрстве лясной гаспадаркі Свабодзе ды іншым СМІ тлумачылі, што ёсьць ўсе дакумэнты на «добраўпарадкаваньне тэрыторыі» (то бок знос крыжоў) у Курапатах, афіцыйная інфармацыя зьявілася і на сайце Мінлясгасу. Аднак нікому, нават дэпутатцы Палаты прадстаўнікоў Ганьне Канапацкай, дакумэнтаў тых не паказалі.

У панядзелак Міністэрства культуры паведаміла, што работы ў гісторыка-культурнай зоне могуць весьціся без дазволу Мінкульту.

4 красавіка, калі пачалі зьнішчаць крыжы, намесьніца начальніка ўпраўленьня аховы гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Натальля Хвір заявіла Свабодзе, «калі на тэрыторыі Курапатаў ставіліся крыжы, ніхто ў ні ў кога не пытаўся, ці можна гэта рабіць».

У пятніцу Свабода накіравала афіцыйны запыт у Міністэрства культуры з просьбай растлумачыць, ці ўзгодненыя работы зь ведамствам, ці маецца праект і дакумэнты, хто іх падпісаў. Адказу Свабода дагэтуль не атрымала.

Але адказ на аналягічны запыт, падпісаны першай намесьніцай міністра культуры Натальляй Карчэўскай, прыйшоў парталу Tut.by.

«Месца гібелі ахвяраў палітычных рэпрэсій (1930-1940-я гады) ва ўрочышчы Курапаты на тэрыторыі Менскага раёну зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю, якая ўключана ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, — сказана ў лісьце. — У адпаведнасьці з артыкулам 17 Закону Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраваньні і самакіраваньні ў Рэспубліцы Беларусь» паўнамоцтвы ў правядзеньні захадаў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і ажыцьцяўленьні кантролю ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны на адпаведнай тэрыторыі ўскладзеныя на выканаўчыя камітэты раённага і абласнога ўзроўняў. Уласьнікам гісторыка-культурнай каштоўнасьці зьяўляецца дзяржаўная спэцыялізаваная лесагаспадарчая ўстанова „Бараўлянскі лясгас“».

А далей у адказе гаворка ідзе пра тое, што менавіта на ўласьніка ускладзены абавязак захаваньня гісторыка-культурнай каштоўнасьці.

«Работы, якія праводзяцца ў межах патрабаваньняў рэжымаў утрыманьня і выкарыстаньня зонаў аховы, вызначаных праектам зонаў аховы „месца гібелі ахвяраў палітычных рэпрэсій (1930-1940-я гады) ва ўрочышчы Курапаты“ (Менскі раён), зацьверджаным пастановай Мінкультуры ад 2014/12/01 № 70, могуць выконвацца без дазволу і ўзгадненьня праекту Міністэрствам культуры. Работы па ўсталяваньні агароджы ва ўрочышчы Курапаты ў адпаведнасьці з артыкулам 114 Кодэксу не адносяцца да рамонтна-рэстаўрацыйных. Узгадненьне правядзеньня работ для добраўпарадкаваньня зь Міністэрствам культуры не патрабуецца».

У адказе Мінкульту падкрэсьліваецца, што добраўпарадкаваньне мэмарыялаў, месцаў масавага пахаваньня адносіцца да кампэтэнцыі мясцовых выканаўчых органаў.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі

Асноўнае пра Курапаты

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі

Картатэка Сталіна

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG