Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутатка Канапацкая накіравала запыты ў Мінлясгас і Мінкультуры наконт зносу крыжоў у Курапатах


Дэпутатка Ганна Канапацкая ў Курапатах
Дэпутатка Ганна Канапацкая ў Курапатах

Ганна Канапацкая патрабуе ад Міністэрства лясной гаспадаркі і Міністэрства культуры паказаць дакумэнты, якія пацьвярджаюць законнасьць работ у Курапатах, паведамляе БелаПАН.

Пісьмовыя дэпутацкія запыты дэпутатка накіравала 5 красавіка міністрам лясной гаспадаркі Віталю Дрожжу і культуры Юрыю Бондару.

У сваім звароце ў Мінлясгас Ганна Канапацкая просіць міністра даць зьвесткі пра заказчыка работ, аб’ём і тэрміны іх правядзеньня.

Усталяваньне агароджы пасьля дэмантажу крыжоў у мэмарыяльным комплексе Курапаты
Усталяваньне агароджы пасьля дэмантажу крыжоў у мэмарыяльным комплексе Курапаты

Таксама дэпутатка цікавіцца, якія дакумэнты пацьвярджаюць выкананьне заказчыкам патрабаваньняў Дзяржаўнай інспэкцыі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

У міністра культуры дэпутатка запытвае дакумэнты, якія могуць пацьвердзіць патрабаваньні дзяржінспэкцыі ў пляне выкананьня закону аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.


4 красавіка ў Курапатах зьнесьлі пры дапамозе будаўнічай тэхнікі 70 крыжоў па пэрымэтры мэмарыялу. Гэта выклікала абурэньне грамадзкасьці і прадстаўнікоў духавенства ў Беларусі.

Крыжовы ход шлях, малітва ў Курапатах
Крыжовы ход шлях, малітва ў Курапатах

На месцы міліцыя затрымала 15 актывістаў. 5 красавіка вакол Курапат усталёўваюць агароджу, міліцыя затрымала актывістаў Паўла Севярынца і Ніну Багінскую.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG