Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША прызналі іранскі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі тэрарыстамі


Вайскоўцы Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі на парадзе ў Тэгеране 22 верасьня 2018 году
Вайскоўцы Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі на парадзе ў Тэгеране 22 верасьня 2018 году

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў пра прызнаньне Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) у Іране міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыяй.

Гэта першы выпадак, калі Вашынгтон абвясьціў узброеныя сілы іншай дзяржавы тэрарыстычнай групоўкай, падкрэсьліўшы, што «дзеяньні Ірану ў корані адрозьніваюцца ад дзеяньняў іншых урадаў».

Паводле дадзеных Злучаных Штатаў, элітнае фармаваньне іранскай арміі актыўна фінансуе і прапагандуе тэрарызм як інструмэнт дзяржаўнага кіраваньня. «КВІР — асноўны сродак ўраду Ірану для ажыцьцяўленьня сваёй глябальнай тэрарыстычнай кампаніі», — адзначыў Трамп у заяве.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо заявіў, што афіцыйна рашэньне аб уключэньні элітных войскаў Ірану ў сьпіс тэрарыстычных арганізацый ўступіць у сілу праз тыдзень.

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі быў арганізаваны ў 1979 годзе пасьля зьвяржэньня праамэрыканскага манархічнага рэжыму. Корпус зьяўляецца самай магутнай са структур, якія адказваюць за бясьпеку краіны. У склад корпусу ўключаны вайскова-паветраныя і вайскова-марскія падразьдзяленьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG