Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Маргарэт Тэтчэр


Маргарэт Тэтчэр
Маргарэт Тэтчэр

Падзеі 8 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1525 — па дамове, падпісанай у Кракаве, Тэўтонскі ордэн быў сэкулярызаваны і ператвараўся ў Прускае герцагства, якое прызнала васальную залежнасьць ад Рэчы Паспалітай.

1783 — Кацярына II выдала маніфэст аб далучэньні Крыму да Расеі.

1904 — Вялікабрытанія і Францыя падпісалі пагадненьне аб Эгіпце, Марока і іншых каляніяльных уладаньнях, якое атрымала неафіцыйную назву «Сардэчная згода» (Антанта).

1924 — стварылі Беларускую вайсковую акругу (існавала да 1992 г.).

1944 — пачатак Крымскай апэрацыі, у ходзе якой Крым быў вызвалены ад нямецка-румынскай акупацыі.

1956 — у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар юнага гледача.

2010 — ЗША і Расея падпісалі ў Празе дамову аб скарачэньні наземных ядзерных узбраеньняў.

У гэты дзень нарадзіліся

563 да н.э. — Сідгартха Гаўтама, пасьля пераўвасабленьня — Буда

1938 — Кофі Анан, генэральны сакратар ААН (1997-2006), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 2001 году.

У гэты дзень памерлі

1835 — Вільгельм фон Гумбальт, нямецкі філёзаф і грамадзкі дзеяч.

1922 — Эрык фон Фалькенгайн, нямецкі генэрал, вайсковы міністар Нямеччыны, начальнік генэральнага штабу Нямеччыны падчас Першай сусьветнай вайны.

1959 — Леан Уладзіслаў Радзівіл, вайсковец, мэцэнат, апошні ардынат нясьвіскі.

1973 — Пабла Пікаса, гішпанскі мастак і скульптар.

1984 — Пётр Капіца, савецкі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1978 году.

2013 — Маргарэт Тэтчэр, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі ў 1979-1990 гадах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG