Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гуайдо анансаваў пачатак апэрацыі «Свабода» 6 красавіка


Гуайдо заклікае сваіх прыхільнікаў выйсьці на акцыі пратэсту
Гуайдо заклікае сваіх прыхільнікаў выйсьці на акцыі пратэсту

Лідэр вэнэсуэльскай апазыцыі Хуан Гуайдо заклікаў сваіх прыхільнікаў у гэтую суботу выйсьці на вуліцы па ўсёй краіне, каб дамагчыся «вяртаньня вады, электрычнасьці і газу».

Паводле Гуайдо, праз тыдзень — 6 красавіка — мае пачацца першая фаза апэрацыі «Свабода». Гаворка ідзе пра стварэньне паралельных структур улады ў кожным рэгіёне, што, на думку апазыцыі, разам з вулічнымі выступленьнямі павінна прывесьці да падзеньня рэжыму прэзыдэнта Нікаляса Мадура.

Большая частка Вэнэсуэлы трэці дзень застаецца без электрычнасьці.

Прадстаўнікі прэзыдэнта Нікаляса Мадура і яго прыхільнікі абвінавачваюць ЗША ў тым, што адбылося. У звароце да народу міністар сувязі Вэнэсуэлы заявіў пра кібэратаку з боку амэрыканскіх спэцслужбаў, якая зноў выклікала адключэньне найбуйнейшай у краіне (і чацьвёртай у сьвеце паводле магутнасьці) гідраэлектрастанцыі. Гэтая ГЭС забясьпечвае каля 80 працэнтаў патрэбаў Вэнэсуэлы ў электраэнэргіі.

Апазыцыя абвінавачвае ў аварыі Нікаляса Мадура і яго ўрад. На думку апазыцыйнага лідэра Хуана Гуайдо, крызіс справакаваны гадамі адсутнасьці фінансаваньня і карупцыі ў энэргетычным сэктары краіны.

Апошні «блэкаўт» у Вэнэсуэле адбыўся ў пачатку сакавіка, тады электрычнасьці не было ў большай частцы краіны на працягу шасьці дзён. Перабоі ў энэргазабесьпячэньні адбываюцца на фоне працяглага палітычнага крызісу. Лідэр апазыцыі Хуан Гуайдо, якога ЗША і большасьць краінаў рэгіёну прызнаюць часовым прэзыдэнтам Вэнэсуэлы, выступае за адстаўку Нікаляса Мадура і за новыя выбары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG