Падзеі 29 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Афіша
У Менску 29 сакавіка назавуць пераможцаў конкурсу «Засьпявай», які ладзіць музычны партал Tuzinfm.by супольна з фондам «Вяртаньне». Выканаўцы даслалі на конкурс 28 дэма-запісаў, затым 25 зь іх запрасілі на жывыя праслухоўваньне, па выніках галасаваньня журы выбрала тройку фіналістаў.
Сёньня тры фіналісты выступяць на галя-канцэрце, дзе і будзе вызначаны пераможца. На рэалізацыю творчых задумаў (у дадатак да запісаў і канцэртаў) пераможца атрымае 1500 рублёў.
Дата дня
29 сакавіка 2016 году памёр Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі, аўтар вершаванага раману «Родныя дзеці», зборнікаў «Лісьце трыпутніку», «На флейце самоты» і іншых. У 1985-1995 гадах Гілевіч працаваў дэпутатам у Вярхоўнага Савету БССР ХІ і ХІІ скліканьня.
Таксама ў гэты дзень
1996 — у Беларусі прайшла сэрыя акцый супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі, у Менску адбылося пікетаваньне расейскай амбасады.
У гэты дзень нарадзіліся
1899 — Лаўрэнцій Берыя, камісар унутраных справаў СССР, арганізатар масавых рэпрэсіяў і кіраўнік атамнай праграмы СССР.
1900 — адзін з заснавальнікаў беларускага кіно, кінарэжысер Уладзімер Корш-Саблін, аўтар фільмаў «Шукальнікі шчасьця», «Канстанцін Заслонаў», «Чырвонае лісьце».
1931 — Вікенці Дзьмітрыеў, беларускі трэнэр па мастацкай гімнастыцы. Адна зь ягоных выхаванак, Тамара Лазаковіч зь Віцебску, атрымала залаты мэдаль на Алімпіядзе ў Мюнхэне ў 1972-ім годзе.
1943 — Джон Мэйджар, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі ў 1990-1997 гадах.
У памяці
1904 — Флярыян Ажэшка, лекар, удзельнік паўстаньня Кастуся Каліноўскага.
1989 — Аляксандар Пракапенка, беларускі футбаліст.