Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея з 22 сакавіка забараняе ўвоз у РФ турэцкіх яблык празь Беларусь


Пра гэта са спасылкай на прэсавую канфэрэнцыю чыноўніцы Рассельгаснагляду Юліі Мелано паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Захад».

«У сувязі з высокімі рызыкамі ўвозу на тэрыторыю Расеі транзытам празь Беларусь „санкцыйнай“ прадукцыі пад выглядам прадукцыі, вырабленай у Турэччыне, Рассельгаснагляд прыняў рашэньне з 22 сакавіка 2019 году забараніць рээкспарт сьвежых яблыкаў паходжаньнем Турэцкая рэспубліка з рэспублікі Беларусь», — паведаміла журналістам Юлія Мелано.

Паводле яе слоў, рашэньне прынятае ў сувязі з сытуацыяй, якая склалася з пастаўкамі празь Беларусь у Расею плодаагародніннай прадукцыі, на якую распаўсюджваецца дзеяньне расейскага харчовага эмбарга.

«Рассельгаснагляд неаднаразова зьвяртаў увагу беларускіх калегаў на неабходнасьць правядзеньня мерапрыемстваў па пацьвярджэньню краіны паходжаньня прадукцыі трэціх краін, размытненага ў Беларусі і сэртыфікаванай для рээкспарту ў Расейскую Фэдэрацыю», — сказала чыноўніца.

Аднак выпадкі ўвозу прадукцыі зь Беларусі ў суправаджэньні рээкспартных фітасанітарных сэртыфікатаў зь несапраўднымі зьвесткамі аб краіне паходжаньня працягваюцца, адзначыла Юлія Мелано.

У сакавіку, паводле прадстаўніцы Рассельгаснагляду, адзначана рэзкае павелічэньне паставак у Расею сьвежых яблыкаў, якія, паводле дакумэнтаў, былі вырашчаныя ў Турэччыне. Прадукцыя таксама суправаджалася рээкспартнымі фітасанітарнымі сеэртыфікатамі, выдадзенымі беларускім бокам.

Пры гэтым пастаўкі ажыцьцяўляліся па «нелягічнай» схеме: замест таго, каб наўпрост з Турэччыны паступіць у порт Наварасейску, прадукцыя пастаўлялася па маршруце Турэччына — Латвія — Беларусь — Расея. Гэта выклікала ў Рассельгаснагляду сумнеў у легальнасьці паставак і недавер да дадзеных, названых у беларускіх рээкспартных сэртыфікатах.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG