Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра Расею: Праглядаецца нацыянальны эгаізм у гандлі


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка сустрэліся ў Магілёве 12 кастрычніка 2018 году
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка сустрэліся ў Магілёве 12 кастрычніка 2018 году

Кіраўнік Беларусі распавёў пра складанасьці ў гандлёвых дачыненьнях з Расеяй і засьцярог ад Брэксіту ў межах Эўразійскага саюзу.

Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію тэлеканалу каналу «Россия-24», паведаміў афіцыйны сайт кіраўніка Беларусі.

Кіраўнік Беларусі распавёў пра гандлёвыя праблемы з Расеяй і разьвіцьцё Эўразійскага эканамічнага саюза.

«Усё ў галовах. Ведаем, куды ісьці, як ісьці. Вопыт ужо ёсьць. Усё ж такі хай не дзесяцігодзьдзе, але хутка пяць гадоў Эўразійскаму саюзу. Прыклад ёсьць — розныя саюзы, у тым ліку Эўрапейскі саюз. Мы разумеем, што трэба рабіць, а што нельга, каб да Брэксыту не прыйсьці», — сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Ён згадаў і пра праблемы, як у ЭАЭС, так і ў дачыненьнях з Расеяй.

«Я Дзьмітрыю Анатольевічу (Мядзьведзеву) з такім намёкам казаў — праглядаецца нацыянальны эгаізм у гандлі. Але мы ведаем, што гэтага быць не павінна», — падкрэсьліў Лукашэнка.

Сёлета паміж Беларусьсю і Расеяй ні раз узьнікалі гандлёвыя праблемы. У прыватнасьці, расейскі «Рассельгаснагляд» неаднаразова разварочваў беларускія прадукты на мяжы і адпраўляў назад па розных прычынах. Увесну Расея зьбіралася цалкам спыніць экспарт беларускай малочнай прадукцыі, але гэтага так і не адбылося.

Інтэрвію ў Лукашэнкі ўзяў намесьнік дырэктара тэлеканала «Россия-24» Сяргей Брылёў. Нядаўна ён стаў фігурантам расьсьледаваньня расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага. У ім сьцьвярджалася, што ў расейскага вядучага ёсьць грамадзянства Вялікабрытаніі, а ў яго сям’і — нерухомасьць у гэтай краіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG