Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд абвінаваціў Беларусь у «фальшывым транзыце» малочнай прадукцыі


«Помнік карове» каля Камароўскага рынку ў Менску, ілюстрацыйнае фота
«Помнік карове» каля Камароўскага рынку ў Менску, ілюстрацыйнае фота

Тры чвэрці беларускай сухой малочнай прадукцыі, якая накіроўвалася праз Расею ў Армэнію, Казахстан і Кіргізію, не дайшлі да гэтых краінаў, сьцьвярджае Рассельгаснагляд.

Паводле расейскага ведамства, са студзеня па лістапад 2018 году беларускія вытворцы накіравалі ў гэтыя краіны праз Расею 101 тысячу тонаў сухой малочнай прадукцыі, а пацьвердзілася атрыманьне толькі 25,8 тонаў. Дзе астатняя прадукцыя — невядома.

Беларускі бок, як сьцьвярджае Рассельгаснагляд, пагадзіўся з тым, што праблему «фальшывага транзыту» трэба вырашаць. Але Эўразійская эканамічная камісія пакуль не прыняла мераў у стварэньні мэханізму пацьверджаньня дастаўкі транзытных тавараў, таму Рассельгаснагляд накіраваў у ЭАЭС просьбу прыняць меры па ўвядзеньні электроннага абмену вэтэрынарнымі сэртыфікатамі.

Расейскія ведамствы і чыноўнікі ня раз абвінавачвалі Беларусь у «няправільных» пастаўках малочнай прадукцыі, але прэтэнзіі былі часьцей былі да якасьці прадукцыі (а прычыны «малочных войнаў» нярэдка называлі палітычнымі).

Падобным чынам разьвіваліся «мясныя войны». Разам зь імі ідуць спрэчкі аб пастаўках зь Беларусі ў Расею «санкцыйных» прадуктаў з трэціх краінаў, у тым ліку «беларускіх» крэвэтак, шампіньёнаў, манга і папаі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG